Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адправіць цягнік з украінскімі таварамі альтэрнатыўным шляхам у абход Расеі


Украіна адправіць цягнік з украінскімі таварамі альтэрнатыўным шляхам у абход Расеі

15 студзеня Ўкраіна запусьціць цягнік па маршруце Украіна — Грузія — Азэрбайджан — Казахстан дзеля дастаўкі ўкраінскіх тавараў у абыход Расеі. Маршрут уключае дзьве паромныя пераправы: цераз Чорнае і Касьпійскае моры (Ільічэўск — Батумі і Алят — Актаў-Порт).

Маршрут распрацаваны ў адказ на дзеяньні Расеі, якая забараніла з 4 студзеня транзыт украінскіх тавараў па сваёй тэрыторыі.

Пра гэта на пасяджэньні ўкраінскага ўраду заявіў прэм’ер Арсені Яцанюк.

Ён паведаміў, што цяпер Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны праводзяць пасяджэньне ў Баку, каб канчаткова ўзгадніць альтэрнатыўны маршрут для ўкраінскіх тавараў.

«Гэты шлях дасьць магчымасьць украінскай эканоміцы знайсьці альтэрнатыўны шлях пастаўкі тавараў на тыя рынкі, якія заўсёды былі ўкраінскімі, але ў сувязі з расейскім транзытным эмбарга нам цяпер складана дастаўляць туды тавары. Наша задача — загрузіць максымальна гэты цягнік. Такім чынам мы зьнізім сабекошт украінскіх тавараў. Пасьля падпісаньня адпаведных пагадненьняў я прасіў бы працаваць і далей над тым, каб будаваць гэты альтэрнатыўны шлях», — цытуе УНІАН прэм’ера.

1 студзеня ўрад РФ увёў абмежаваньні на транзыт праз сваю тэрыторыю грузаў з Украіны ў Казахстан: грузы павінны ісьці празь Беларусь і толькі праз два пункты пропуску на мяжы Беларусі і РФ, і праз тры — на мяжы РФ і Казахстану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG