Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці працягвае разглядаць довады абароны ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
7 сьнежня 2015 году суд у горадзе Данецку Растоўскай вобласьці падоўжыў арышт грамадзянкі Ўкраіны Надзеі Саўчанкі да 16 красавіка 2016 году. Ад 18 сьнежня Саўчанка абвясьціла галадоўку пратэсту. Паводле словаў адвакатаў, пасьля абвяшчэньня прысуду ўкраінка плянуе абвясьціць сухую галадоўку, патрабуючы вызваленьня.
Надзею Саўчанку ў Расеі абвінавачваюць у забойстве двух супрацоўнікаў расейскага тэлебачаньня, а таксама ў замаху на забойства групы сэпаратыстаў і незаконным перасячэньні расейскай мяжы.
Саўчанка і яе абарона абвінавачваньні адкідаюць і заяўляюць, што на момант гібелі расейскіх журналістаў яе ўжо захапілі ў палон сэпаратысты, а потым гвалтам пераправілі яе ў Расею.