Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ўсклаў кветкі да помніка Жызьнеўскаму. На помніку — бел-чырвона-белы сьцяг


Прэзыдэнт Украіны ўсклаў кветкі да помніка Міхаілу Жызьнеўскаму і Сяргею Нігаяну. Маці Міхала згадвае, што званьне Героя Ўкраіны далі ўсім зь «Нябеснай сотні», акрамя трох замежнікаў.

Прэзыдэнт Украіны ўсклаў кветкі да помніка Міхаілу Жызьнеўскаму і Сяргею Нігаяну. Маці Міхала згадвае, што званьне Героя Ўкраіны далі ўсім зь «Нябеснай сотні», акрамя трох замежнікаў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай усклалі кветкі на помнікі Міхасю Жызьнеўскаму і Сяргею Нігаяну, якія сталі першымі ахвярамі падчас брутальных сутычак паміж удзельнікамі Майдану і «Беркутам». Пазьней іх назвалі героямі Нябеснай Сотні.

«Я стаўлюся да гэтага вельмі добра, як кажуць, і я рада, што ён прывёз кветкі, паклаў Мішу, — апавяла Свабодзе маці Міхала Жызьнеўскага Ніна Васільеўна. — Але яшчэ было б лепей, каб ён падпісаў Мішу званьне Героя Ўкраіны. Гэта быў бы найлепшы падарунак і Беларусі, і нам».

Пасьля Рэвалюцыі годнасьці ахвярам Майдану, «Нябеснай сотні» пайменна было прысвоенае званьне Героя Ўкраіны. Не атрымалі яго толькі тры чалавекі зь «Нябеснай сотні» — Міхаіл Жызьнеўскі (Беларусь), Зураб Хурцыя (Грузія), Давід Кіпіяні (Грузія).

Прэс-сакратар Парашэнкі ў 2014-м тлумачыў, што гэтыя людзі — таксама героі, іх памяць ушаноўваецца, але ўкраінскі заканадаўца не прадугледзеў магчымасьці надаваць званьне Героя Ўкраіны замежнікам, таму ўсіх трох узнагародзяць ордэнамі Героя Нябеснай Сотні. Пад канец 2015 году зьявіўся законапраект у падтрымку званьня Героя Ўкраіны для Жызьнеўскага і іншых замежнікаў.

Сваякі Жызьнеўскага зьбяруцца ўшанаваць памяць Міхала праз два дні, у дзень сьмерці, у вёсцы Сьцяг Працы ў Гомельскім раёне, дадала Ніна Васільеўна:

«22-га а гадзіне дня будзем зьбірацца на могілках. Зь Менску абяцалі прыехаць на вялікім аўтобусе. Хто зможа, усе зьбяруцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG