Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску невядомыя ў масках абрабавалі ювэлірны салён


Абрабаваны ювэлірны салён на вуліцы Сурганава ў Менску.

Як паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту, 16 студзеня трое невядомых у масках зайшлі ў гандлёвую залю крамы, запатрабавалі ад прадаўца легчы на падлогу, разьбілі шэсьць вітрынаў і завалодалі ювэлірнымі вырабамі, пасьля чаго ўцяклі.

Сьледзтва вызначае кошт выкрадзенага. Прызначаны шэраг экспэртных дасьледаваньняў.

У орган дазнаньня сьледзтвам дадзенае даручэньне на правядзеньне комплексу апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў, скіраваных на высьвятленьне асобы і месцазнаходжаньня нападнікаў. Адпрацоўваюцца розныя вэрсіі.

Па факце адкрытага выкраданьня маёмасьці УСК па Менску распачатая справа на падставе ч. 4 арт. 206 КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG