БТА-Банк увёў часовыя абмежаваньні для плацёжных картак, эмітаваных у беларускіх рублях.
Новыя правілы дзейнічаюць ад 15 студзеня 2016 году.
На тэрыторыі Беларусі забаронена праводзіць апэрацыі ў валюце, якая адрозьніваецца ад валюты рахунку.
За межамi Беларусі вызначаны сутачны ліміт на зьняцьцё наяўных сродкаў — ня больш за 10 мільёнаў рублёў (альбо эквівалент), па аплаце тавараў і паслуг усталяваны ліміт 10 мільёнаў рублёў (альбо эквівалент).
Для плацёжных картак, эмітаваных у замежнай валюце, забаронена папаўняць карткі ў валюце, якая адрозьніваецца ад валюты рахунку. На тэрыторыі Беларусі ўсталяваны сутачны ліміт на зьняцьцё наяўных сродкаў — ня больш за 500 даляраў (альбо эквівалент).