Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя цэны на нафту абваліліся ніжэй за 34 даляры за барэль


Кошт нафты маркі Brent на біржы вагаўся вакол адзнакі ў 33,4 даляра за барэль. Падчас гандлёвай сэсіі яе кошт апускаўся да 33,2 даляра за барэль.

За суткі Brent патаньнела прыкладна на 8 працэнтаў на фоне абвалу на кітайскім фондавым рынку.

У чацьвер пасьля падзеньня каціровак на 5 працэнтаў уладам Кітая давялося прыпыніць працу ключавых фінансавых рынкаў краіны на 15 хвілінаў. Пасьля аднаўленьня працы біржаў падзеньне працягнулася, і ўладам давялося прыпыніць таргі ўжо да канца дня.

Усьлед за кітайскім фондавым рынкам адбываецца абвал на сусьветных фінансавых пляцоўках. У сераду зьніжэньне паказалі амэрыканскія і эўрапейскія фондавыя індэксы. На фоне падзеньня цаны на нафту патаньнеў і расейскі рубель: на таргах 6 студзеня курс даляра перавысіў 75 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG