Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель абураная нападамі на жанчын у Кёльне


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выказвае «гнеў» адносна сэксуальнага гвалту і рабаваньняў ў заходненямецкім горадзе Кёльн у навагоднюю ноч.

Паводле паведамленьня офісу Мэркель, 5 студзеня канцлер Нямеччыны заклікала мэра Кёльну Генрыэту Рэкер зрабіць усё магчымае, каб злачынцы былі пакараныя «нягледзячы на іх нацыянальнасьць і паходжаньне».

Паведамлялася пра дзясяткі выпадкаў сэксуальнага гвалту над жанчынамі і рабаваньня ў ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня ў Кёльне. Па дадзеным факце распачалі больш за 80 крымінальных справаў, адна зь якіх за згвалтаваньне.

Паводле начальніка мясцовай паліцыі Вольфганга Альбэрса, мужчыны, датычныя да нападаў з выгляду былі падобныя да арабаў або прадстаўнікоў Паўночнай Афрыкі.

Таксама напады на жанчын былі зьдзейсьненыя ў Гамбургу.

Гэтыя інцыдэнты выклікалі дэбаты аб паводзінах шукальнікаў прытулку ў Нямеччыне, якая ў 2015 годзе прыняла рэкордную колькасьць мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG