Гэтыя лічбы назвала намесьніца кіраўніка галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ларыса Яшкова.
Яна патлумачыла іх тым, што ў Беларусі нізкі пэнсійны ўзрост. Яшкова сказала, што толькі ў трох краінах былога Савецкага Саюзу (Расеі, Беларусі і Ўзбэкістане) захаваўся так званы савецкі пэнсійны ўзрост, калі жанчына выходзіць на пэнсію ў 55 гадоў, а мужчына — у 60.
«Жанчына ў 55 год у нашай краіне не выглядае пэнсіянэркай, і, канечне, у такім узросьце можна працягваць працу, што і пацьвярджае статыстыка, паводле якой 25% усіх беларускіх пэнсіянэраў працягваюць працаваць».
Пытаньне аб павелічэньні ўзросту для выхаду на пэнсію будзе ставіцца, але казаць, што ён будзе падняты менавіта ў 2016-м годзе, заўчасна.
Спадарыня Яшкова сказала, што пытаньне аб павелічэньні ўзросту для выхаду на пэнсію будзе ставіцца, але казаць, што ён будзе падняты менавіта ў 2016-м годзе, заўчасна.
Беспрацоўных у Беларусі за гэты час паболела ўдвая. Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч. Ён сказаў, што такая тэндэнцыя ўзьнікла напрыканцы 2014 — у 2015 годзе, калі ўзровень беспрацоўя ўтрымліваўся ў памеры 1% эканамічна актыўнага насельніцтва. Паводле гэтага паказьніку Беларусь ужо наблізілася да Расеі, дзе ён складае 1,2%, а да 2014 году беспрацоўных было ўдвая менш — усяго 0,5%. За 11 месяцаў 2015 году, паводле першага намесьніка міністра, у органы занятасьці зьвярнуліся 235 тысяч чалавек, зь якіх на ўлік паставілі 169 тысяч. Найлепшая сытуацыя ў гэтым сэнсе — у Менску, найгоршая — у Берасьцейскай вобласьці.
Спадар Лабовіч сказаў, што сытуацыя можа палепшыцца пасьля таго, як у Беларусі прымуць новую рэдакцыю закону «Аб занятасьці насельніцтва». Гэты законапраект Палата Прадстаўнікоў ужо прыняла ў першым чытаньні, і там ёсьць шэраг захадаў, якія дазволяць скараціць колькасьць беспрацоўных. Напрыклад, калі цяпер беспрацоўны можа заставацца ў сьпісе людзей, якія ня маюць працы, цягам 36 месяцаў, то пасьля таго, як закон уступіць у сілу, гэты тэрмін скароціцца ўдвая — да 18 месяцаў. Чалавек, які стаіць на ўліку ў цэнтры занятасьці, павінен будзе на працягу двух дзён зьявіцца, калі яго адтуль выклічуць.