Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неабходны стаж для атрыманьня працоўнай пэнсіі падвысіцца да 20 гадоў


Belarus - sad (merry) unemployment, work, economy, crisis, pensions
Belarus - sad (merry) unemployment, work, economy, crisis, pensions

Ад 1 студзеня 2017 году неабходны стаж штогод будзе расьці на 6 месяцаў.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі № 534 ад 31 сьнежня 2015 году, апублікаваным 1 студзеня на pravo.by, пералік пэнсіяў мае адбывацца не радзей за раз на год у межах сродкаў пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны на падставе ўказаў прэзыдэнта.

З 1 студзеня 2017 году будзе паступова, па 6 месяцаў на год, падвышацца неабходны стаж працы для атрыманьня пэнсіі. Цяпер для атрымаьня пэнсіі неабходна адпрацаваць 15 гадоў і 6 месяцаў, за наступныя 9 гадоў неабходны стаж падвысіцца да 20 гадоў.

Пэнсійны ўзрост у Беларусі складае 60 гадоў для мужчын і 55 гадоў для жанчын. Каэфіцыент агульнай дэмаграфічнай нагрузкі параўнальна нізкі, ён складе каля 39,4%, што значыць, што працаздольнага насельніцтва ў краіне ўдвая больш за колькасьць насельніцтва ў непрацаздольным веку. Каэфіцыент пэнсійнай нагрузкі — 19,6%.

«Калі мы гаворым пра тое, што нам трэба падвышаць пэнсійны ўзрост, што нам, дарэчы, МВФ настойліва раіць, я перад выбарамі гэта сказаў, гэта мая абсалютная перакананасьць — нам трэба падвышаць пэнсійны ўзрост, і назваў прычыны. Але пры гэтым сказаў, што мы павінны параіцца з народам», — заяўляў раней Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG