Упершыню ў цяперашнім зімовым сезоне начная тэмпература паветра ў Беларусі ў Бабруйску апусцілася ніжэй за 25-градусную адзнаку, у Мінску — ніжэй за 20-градусную.
У ноч на 3 студзеня ў Бабруйску пахаладала да мінус 26,3 градуса, у сталіцы — да 20,8 градуса марозу.
Цяплей за ўсё ўначы было ў Пінску — мінус 15,4 градуса.
Абсалютны мінімум ночы на 3 студзеня быў зафіксаваны ў 1941 годзе ў Віцебску — мінус 32 градуса.
У Бабруйску самая халодная ноч на 3 студзеня была ў 1987 годзе (мінус 29,2), у Менску — у 1941 годзе (29,1).
У бліжэйшыя дні марознае надвор’е захаваецца, прыкметнае пацяпленьне чакаецца да канца наступнага тыдня. МНС адзначае ўзрастаньне колькасьці пажараў у параўнаньні з пачаткам студзеня мінулага года: 99 супраць 68, загінула 18 чалавек летась 14.