Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная колькасьць беспрацоўных у Менску падвысілася ўтрая


Агулам беспрацоўнымі называюцца 0,6% эканамічна актыўных менчукоў.

Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Менску падвысілася ў лістападзе 2015 году да 6,6 тысяч чалавек альбо 0,6% эканамічна актыўных жыхароў сталіцы, перадае БелаПАН. Год таму лічбы былі ўтрая меншымі: 2,2 тысячы.

Агулам у сталіцы на лістапад 2015 году занятыя 1 млн 80 тысяч чалавек. За лістапад сталічныя арганізацыі прынялі на працу 12,6 тысяч чалавек, з розных прычынаў звольнілі 13,8 тысяч чалавек. Каэфіцыент замяшчэньня супрацоўнікаў склаў 0,914 супраць 1,064 год таму.

Паводле Міністэрства працы, агулам па Беларусі на 1 сьнежня 2015 году ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя складае 1% насельніцтва, на ўліку стаяць 43,2 тысячы беспрацоўных, ім прапануецца толькі 29,3 тысячы вакансіяў. Прыблізна дзьве траціны з «улічаных» беспрацоўных — мужчыны, чвэрць — моладзь ад 16 да 29 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG