Падазраванага ў сувязях з «Ісламскай дзяржавай» затрымалі ў Берасьці.
Гэта ўраджэнец Чачні. Яго затрымалі падчас сумеснай апэрацыі КДБ і АМАПу, паведамляе АНТ.
«28-гадовы мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку як удзельнік незаконнага ўзброенага фармаваньня. КДБ падазрае яго ў датычнасьці да радыкальнай групоўкі „Ісламская дзяржава“. У спэцслужбаў ёсьць падставы меркаваць, што ён прайшоў падрыхтоўку ў адным зь лягераў баевікоў», — паведаміў тэлеканал.