Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік МУС сьцьвярджае, што ў калёніях працуе 98% асуджаных, праваабаронцы яго абвяргаюць


Зьняволеныя нарыхтоўваюць дровы ў бабруйскай турме, архіўнае фота
Зьняволеныя нарыхтоўваюць дровы ў бабруйскай турме, архіўнае фота

Нягледзячы на складанасьці з забесьпячэньнем працай, у месцах пазбаўленьня волі працуе каля 98% зьняволеных, паведаміў намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыі папраўчага працэсу Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Аляксандар Кралько на форуме па пытаньнях рэсацыялізацыі былых зьняволеных.

Паводле яго слоў, складанасьці ўзьніклі з-за таго, што ў цэлым у краіне памяншаецца аб’ём вытворчасьці, а «працаваць на склад ніхто ня хоча». Беларускія зьняволеныя вырабляюць мэблю, шыюць вопратку, выконваюць заказы буйных прадпрыемстваў. Аляксандар Кралько прызнаўся, што «калі раней зьняволеныя працавалі з поўнай нагрузкай, то на сёньняшні дзень яна зьнізілася». У сувязі з гэтым зьменшыўся і заробак, памер якога, паводле Кралько, «усюды розны». Ён паведаміў, што ў сярэднім на рахунак зьняволенага пераводзіцца каля 600 тысяч рублёў у месяц (пасьля выліку за ўтрыманьне ў папраўчай установе, штрафаў, выплат па рашэньні суду). Мінімальная заработная плата ў месцах пазбаўленьня волі заканадаўствам ня вызначана.

Паводле беларускіх праваабаронцаў, у большасьці папраўчых устаноў працуюць ад 20% да 40% вязьняў, за выключэньнем калёній строгага рэжыму (да прыкладу, у Навасадзкай калёніі № 14, паводле дадзеных мінулага году, працай былі забясьпечаныя недзе да 80%). Але і там часьцяком сядзельцы занятыя няпоўны працоўны дзень.

Алена Красоўская-Касьпяровіч
Алена Красоўская-Касьпяровіч

Дырэктар праваабарончай арганізацыі «Рэгіён 119» Алена Красоўская-Касьпяровіч кажа, што ў пэнітэнцыярнай сыстэмы ёсьць імкненьне дамагчыся стапрацэнтнай занятасьці зьняволеных:

«Але ў некаторых калёній проста няма працоўных месцаў, як, да прыкладу, у Івацэвіцкай калёніі № 22 „Ваўчыныя норы“, дзе адбываюць пакараньне асуджаныя за злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі. Але і там плянуюць пабудаваць дрэваапрацоўчы і швейны цэхі. Каб хоць неяк заняць людзей, іх прыцягваюць да непрафэсійных, малааплатных работ кшталту зьняцьця аплёткі з дроту.

Пакуль заробкі асуджаных значна меншыя за 1 мільён. А ўтрыманьне аднаго асуджанага абыходзіцца калёніі ад 1 да 1,5 мільёнаў (харчаваньне, камунальныя паслугі). Мала хто зь іх у стане аплаціць сваё ўтрыманьне з заробку, бо чыстыя заробкі мізэрныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG