Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны прыём намінацый на Прэмію Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні


Belarus - prize of Francisak Alachnovic
Belarus - prize of Francisak Alachnovic

Беларускі ПЭН-Цэнтар і Радыё Свабода працягваюць прыём намінацый на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні.

Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, ніякімі патрабаваньнямі не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, як апублікаваныя, гэтак і ў рукапісах, створаныя ў зьняволеньні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры ПЭН-Цэнтру.

Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 сьнежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.

Прысылайце творы на адрас svaboda@rferl.org і info@pen-centre.by да 1 сьнежня 2015 году.

Арганізатары плянуюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасьць.

***

Цырымонія ганараваньня першых ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча традыцыйна адбываецца ў Менску 10 сьнежня ў сусьветны дзень правоў чалавека. Ляўрэатамі за 2013 год сталі Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юры Бандажэўскі, Павал Севярынец, Алесь Кіркевіч. Галоўная ўзнагарода дасталася Ігару Аліневічу.

Ляўрэаты прэміі за 2014 год — Алесь Бяляцкі, Фэлікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута ды Ірына Халіп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG