У Польшчы з 1 студзеня 2025 году павялічаць дапамогу для іншаземцаў, якія атрымалі ў Польшчы міжнародную дапамогу і ўдзельнічаюць у індывідуальнай праграме інтэграцыі (IPI).
Як паведаміла выданьне MOST, мінімальная выплата павялічваецца з 721 да 950 злотых на месяц, максымальная — з 1450 да 1679 злотых.
Новы памер выплат прадугледжаны распараджэньнем ураду Польшчы аб крытэрах даходаў і памерах грашовай сацыяльнай дапамогі.
Удзельнічаць у IPI могуць іншаземцы, якія ў Польшчы атрымалі статус уцекача, дадатковую абарону, а таксама чальцы сямей гэтых асобаў.
Для ўдзелу ў праграме іншаземны грамадзянін павінен зьвярнуцца ў Цэнтар сацыяльнай дапамогі па месцы пражываньня цягам 60 дзён з моманту атрыманьня рашэньня аб міжнароднай абароне. У межах праграмы іншаземцы могуць разьлічваць на выплаты для кампэнсацыі бягучых расходаў на пражываньне, а таксама аплату вывучэньня польскай мовы.
Працягласьць IPI — адзін год.
Форум