Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няма арсэналу, каб абараніць макраэканамічную стабільнасьць ад новых шокаў


Зьміцер Крук
Зьміцер Крук

Тэматычную панэль на Кастрычніцкім эканамічным форуме, якая акрэсьлівае сярэднетэрміновыя задачы для макраэканамічнай палітыкі Беларусі, адкамэнтаваў дасьледчык Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру BEROC Зьміцер Крук.

Тэматычную панэль на Кастрычніцкім эканамічным форуме, якая акрэсьлівае сярэднетэрміновыя задачы для макраэканамічнай палітыкі Беларусі, адкамэнтаваў дасьледчык Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру BEROC Зьміцер Крук.

Па яго словах, апошнім часам эканамічная палітыка сапраўды зьніжае традыцыйныя пагрозы макрастабільнасьці, але набіраюць актуальнасьці іншыя выклікі. Цэлая група такіх выклікаў зьвязаная адной прычынай — спадчынай мінулых памылак кансэрватыўнай часткі ўраду. З-за працяглага пэрыяду фінансавай нестабільнасьці, папулісцкіх рашэньняў у манэтарнай палітыцы ў папярэднія гады ў грамадзтве вельмі высокі ўзровень інфляцыйных чаканьняў. Апроч таго, традыцыйна высокая і, наадварот, устойлівая фінансавая далярызацыя.

Да таго ж, як дадае экспэрт, за пэрыяды незаробленага дабрабыту сёньня даводзіцца расплочвацца нізкім узроўнем міжнародных рэзэрваў і высокім узроўнем дзяржаўнага доўгу.

Як лічыць Зьміцер Крук, найважнейшы выклік на парадку дня — выхад з рэцэсіі, у якой знаходзіцца беларуская эканоміка. Гэты працэс, як прагназуе выступоўца, зь вялікай доляй імавернасьці будзе працяглы. Але нават пасьля таго, як з рэцэсіі ўдасца выйсьці, можна будзе казаць: перадумоваў для хуткага росту ня будзе. Найперш з-за прыгнечанасьці інвэстыцыйнага попыту і захаваньня дыспарытэту паміж натуральнай і грашовай працэнтнай стаўкай. Другі тэзіс вынікае зь неэфэктыўнасьці манэтарнай палітыкі, што азначае неабароненасьць ад зьнешніх шокаў:

«Любыя новыя вонкавыя працэсы пакідаюць нас сам-насам з гэтымі ўзрушэньнямі, і дастатковага арсэналу, каб абараніць нашу макраэканамічную стабільнасьць ад новых сур’ёзных шокаў, у нашым распараджэньні няма», — падсумаваў дасьледчык цэнтру BEROC Зьміцер Крук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG