Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць удзельнікаў акцыяў: аштрафаваны Ўсевалад Аўраменка, выкліканы ў суд Анатоль Лябедзька


Падчас акцыі пратэсту 11 кастрычніка 2015 году
Падчас акцыі пратэсту 11 кастрычніка 2015 году

Усевалад Аўраменка аштрафаваны на 1 мільён 800 тысяч рублёў за ўдзел у акцыі пратэсту 11 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы. Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве, якое ён нібыта зьдзейсьніў у грамадзкім месцы, паведамляе spring96.org.

Адміністрацыйная справа разглядалася 26 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. На судзе сьведчылі амапаўцы Валянцін Заека і Андрэй Салодкі, якія складалі пратакол правапарушэньня. Паводле амапаўцаў, Аўраменка брыдкасловіў і нахабна чапляўся да грамадзян, а на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў.

Апрача 5 актывістаў анархісцкага руху, якія падчас спантаннай Плошчы 11 кастрычніка былі затрыманыя і правялі ноч у турме на Акрэсьціна, супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўдзельнікаў мастацкага пэрформансу Яўгена Амелькава і Ўсевалада Аўраменку.

Улады ў Менску працягваюць і перасьлед удзельнікаў перадвыбарчых акцыяў. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў позву з суду Цэнтральнага раёну Менску. Як паведаміў палітык у Фэйсбуку, яго выклікаюць у суд 28 кастрычніка на разгляд адміністрацыйнай справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным «Шэсьці нацыянальнага сьцяга» 10 кастрычніка ў Менску.

9 кастрычніка ў гэтым жа судзе Лябедзьку пакаралі штрафам у 9 мільёнаў рублёў за ўдзел у акцыі «За мірную, нэўтральную Беларусь», якая прайшла 4 кастрычніка на менскай плошчы Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG