Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кадэтаў пазабіралі тэлефоны і забаранілі выходзіць за тэрыторыю вучэльні


Хлопец, які зрабіў фота, напісаў так: «Менскае СВВ з Вамi! #ПагоняПобач. Ананiмна, калi ласка!» Кадэт Сувораўскай вучэльні сфатаграфаваўся ў вышымайцы, а таксама са значакам, на якім адлюстравана «Пагоня».
Хлопец, які зрабіў фота, напісаў так: «Менскае СВВ з Вамi! #ПагоняПобач. Ананiмна, калi ласка!» Кадэт Сувораўскай вучэльні сфатаграфаваўся ў вышымайцы, а таксама са значакам, на якім адлюстравана «Пагоня».

У той самы час у інтэрнэце працягваецца кампанія салідарнасьці з кадэтамі. Людзі працягваюць публікаваць свае фота з выявай «Пагоні».

Кадэт Сувораўскай вучэльні на знак салідарнасьці з кадэтамі Ястрамбельскай вучэльні сфатаграфаваўся ў вышымайцы, а таксама са значакам, на якім адлюстравана «Пагоня». Хлопец напісаў: «Менскае СВВ з Вамi! #ПагоняПобач. Ананiмна, калi ласка!»

16 кастрычніка ў сеціве выклалі фотаздымкі чатырох кадэтаў Берасьцейскай абласной кадэцкай вучэльні, якія дэманстравалі майкі з «Пагоняй» пад формай. Пасьля гэтага зьявілася інфармацыя, што гэтыя навучэнцы за здымак будуць адлічаныя. Пасьля хвалі абурэньня ў сацсетках і акцыі салідарнасьці з кадэтамі Міністэрства адукацыі распаўсюдзіла заяву, што кадэтаў адлічаць не будуць.

У інтэрвію Naviny.by адзін з навучэнцаў сказаў, што гісторыя з фатаграфіяй мела наступствы для ўсіх.

Паводле яго слоў, 18 кастрычніка ў вучэльні былі зачыненыя ўсе дзьверы, акрамя адных, якія знаходзіцца пад сталым кантролем. Зараз, каб кадэту выйсьці за тэрыторыю вучэльні, трэба зьвярнуцца па дазвол да намесьніка дырэктара. А 20 кастрычніка абвясьцілі незаплянаванае шыхтаваньне, на якім кадэтам загадалі здаць мабільныя тэлефоны для праверкі зьмесьціва. Пакуль кадэты былі на занятках, правяралі спальныя карпусы.

Таксама ён паведаміў, што хлопца, які выклаў фота ў інтэрнэт, няма. З ранейшымі сябрамі з вучэльні ён сувязь не падтрымлівае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG