Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына напісала назіральніку, што ў яго дрэнныя здымкі пратаколаў


Назіральнік ад Беларускага Хэльсынскага камітэту ў Смаргоні Алесь Дзергачоў даслаў у ЦВК Лідзіі Ярмошынай пацьверджаньні таго, што ў Смаргоні толькі на 8 выбарчых участках зьнікла амаль тысяча галасоў выбарцаў за Тацяну Караткевіч. Ярмошына яму адказала, што ў яго дрэнныя здымкі.

Дзергачоў даслаў у ЦВК здымкі выніковых пратаколаў па васьмі выбарчых участках у Смаргоні. Здымкі рабілі назіральнікі, якім пратаколы паказвалі самі сябры камісіяў.

Паводле выніковых пратаколаў, — піша Дзергачоў, — за кандыдата Тацяну Караткевіч прагаласавала 1860 чалавек, а паводле сайту Цэнтральнай выбарчай камісіі, у Смаргонскім раёне за кандыдата Караткевіч прагаласавала ўсяго 887 выбарцаў.

Ярмошына ў адказе Дзергачову патлумачыла, што «Зьвесткі пра колькасьць галасоў у падтрымку кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Т. М. Караткевіч па Смаргонскім раёне Цэнтральнай камісіяй атрыманыя з дакумэнтаў і ў парадку, прадугледжаным Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь».

І сьцьвердзіла: «З інфармацыі, якая зьмяшчаецца ў Вашым звароце, і фрагмэнтаў сьвятлакопіяў пратаколаў, прыкладзеных да яго, не ўяўляецца магчымым устанавіць недакладнасьць названых зьвестак».

Алесь Дзергачоў
Алесь Дзергачоў

Вось што сказаў з гэтае нагоды Свабодзе назіральнік ад БХК Алесь Дзергачоў:

— Канечне, мая інфармацыя не зацікавіла ні ЦВК, ні пракуратуру, куды я пісаў таксама. Здымкі, якія я дасылаў, даюць магчымасьць разгледзець лічбы, якія былі ў выніковых пратаколах. Я прапаноўваў зьвяртацца да мяне асабіста, калі і гэтых доказаў будзе недастаткова, але мне ніхто нават не тэлефанаваў... Я ўжо не кажу, што і на іншыя пытаньні ўцямных адказаў не атрымаў.

У Смаргонскім раёне ўсяго было 40 выбарчых участкаў. Незалежныя назіральнікі прысутнічалі толькі на 8 зь іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG