Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: «Я не русафоб»


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Падчас «Народнага сходу» — акцыі пратэсту супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі — былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў патлумачыў расейскаму журналісту, чаму людзі пратэстуюць супраць ваеннай прысутнасьці Расеі ў Беларусі.

«Я не русафоб. Гэта няправільная трактоўка. Але сябраваць з ваеннымі базамі, гэта як ісьці да суседа з нажом. Так, спачатку можна пасябраваць пэўны час, а пасьля невядома чым гэта скончыцца», — сказаў лідэр руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімер Някляеў карэспандэнту расейскага тэлебачаньня.

«Мы прыйшлі сюды, каб сказаць „Не“ парушэньню Канстытуцыі Беларусі. Беларусь сёньня ёсьць нэўтральнай краінай, якая не зьбіраецца ні з кім ваяваць. Калі мы дапускаем ваенную базу на сваю тэрыторыю, то мы трапляем у ваенны блёк. Гэта будзе здрадай нашаму народу, нашай краіне і нашым дзецям».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG