Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 песень пра Лукашэнку


Лукашэнка сьпявае песьню Віктара Цоя "Перамен" у "Мульце асобы". "Першы канал", Расея, 2013
Лукашэнка сьпявае песьню Віктара Цоя "Перамен" у "Мульце асобы". "Першы канал", Расея, 2013

Напярэдадні выбараў-2015 зьявіліся новыя агітацыйныя сьпевы за Лукашэнку, але ня варта забываць і старыя. Радыё Свабода прыгадвае 13 песень за Лукашэнку ці пра Лукашэнку розных гадоў.

«А нам званят, што едзе Лукашэнка», – трасянкамоўная песьня ансамблю "Крынічанька" ўсхвалявала байнэт двойчы за 2015 год. Першы раз – калі зьявіўся аматарскі запіс выкананьня песьні за сталом, другі – калі песьню выканалі на вялікім канцэрце пралукашэнкаўскай акцыі "Мы разам" у Віцебску.

Падобныя агіт-сьпевы зьяўляліся і раней: многія беларусы памятаюць «Слушай бацьку» ці «Саня застанецца з намі». Радыё Свабода прыгадала 13 найбольш папулярных песень пра Лукашэнку.

Крынічанька — А нам званят, што едзе Лукашэнка

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:34 0:00
Наўпроставы лінк

Як ансамбаль «Крынічанька» трапіў з Жыткавіцкага раёну на галоўную агітацыйную сцэну краіны, сэрыю канцэртаў «Мы разам», невядома. Але вядома, за каго яны агітуюць: «Прэзідэнтаў многіх мы відалі, за Лукашэнку лучшэ ў міры нет». Па інфармацыі аўтара першага «застольнага» відэа, песьня дастаткова даўняя, «фальклёрная». Яе сьпявалі шмат год, падстаўляючы імёны актуальных для свайго часу фігур.

«А Лукашэнка ўсё рабіць умее,
Умее жаць, умее і пахаць,
Сваей душой, сваім ласкавым сэрцам
Людзей к труду умее прыўлякаць».

Ільля Смунеў — Куды бацька, туды я

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:08 0:00
Наўпроставы лінк

За месяц да выбараў-2015 Ільля Смунеў, па словах мясцовых СМІ, 43-гадовы дырэктар Віцебскага цэнтральнаа спарткомплексу і вядомы ў Віцебску выканаўца шансону, прадставіў кліп на песьню «Куды бацька, туды я». У песьні ня згадваецца Лукашэнка наўпрост, хаця ў тэксьце шмат «ключавых словаў»: «нам быць разам наканавана», «мы за цябе», «ты для мяне»... Пад драматычныя, амаль «ляпісаўскія» трубы і «цоеўскую» гітару ў кліпе дэманструюцца кадры Другой сусьветнай вайны.

«Куды бацька — туды я. Куды бацька — туды я.
Куды бацька — туды я. Куды бацька — туды я.
Куды бацька — туды я. Куды бацька — туды я.
Куды бацька — туды я...»

Мульт личности – Перемен

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:09 0:00
Наўпроставы лінк

У навагоднім этэры расейскага «Першага каналу» ў 2013 годзе ад імя Лукашэнкі «Мульт асобы» выканаў кавэр на песьню Віктара Цоя «Перемен». Арыгінальная песьня Цоя зь 2011 года пад неафіцыйнай забаронай на беларускім радыё — тады яе сталі актыўна замаўляць, спачатку адмыслова для некага Аляксандра Рыгоравіча Шоса.

«Першым чынам зімой мы зальем усё вадой
Ну а я ператвару ваду ў лёд
Уявіце, у цэнтры Эўропы вялізны каток
І на гэты каток зьедуцца ўсе
На мой так званы зьлёт
І паверце, імгненна каток адаб’е зьнешні доўг».

RockerJocker — Саня застанецца з намі

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:46 0:00
Наўпроставы лінк

Грамадзкасьць у Беларусі не перастае спрачацца, быў гэта сьцёб ці палітычная замова. Цягам выбарчай кампаніі 2010 году гэтую песьню ў абавязковым парадку пускалі ў эфір беларускіх FM-радыёстанцыяў і дзяржаўных тэлеканалаў, выканалі асабіста перад Лукашэнкам (на яго твары можна прачытаць некалькі працілеглых эмоцыяў).

«Саня, застанься з намі, Саня,
Самі ніяк мы, ніяк мы самі,
Саня, застанься з намі, Саня.
— Я з вамі хлопцы, я з вамі».

Невядомы – Саня уедет в Гаагу

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:56 0:00
Наўпроставы лінк

На гіт RockerJocker невядомы аўтар адказаў песьняй, у якой Саню адсылаюць да Уга Чавэса (тады яшчэ жывога), у Гаагу і проста куды-небудзь. На відэа паказваюцца ня толькі Лукашэнка і Чавэс, але і Пуцін, Гаагскі трыбунал, разгон дэманстрацыі беларускай міліцыяй і кадры мірных менскіх вуліц.

"Саня ўедзе ў Гаагу
Уедзе ў Гаагу, усё будзе ОК.
Саня ўедзе ў Гаагу,
На лыжах і з клюшкай, усё будзе ОК".

Мурзілкі International — Песьня пра Санечку

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00
Наўпроставы лінк

На «гіт» беларускага эфіру «Саня застанецца з намі» напярэдадні выбараў 2010 году «Мурзілкі International», у склад якіх уваходзяць вядоўцы расейскага «Аўтарадыё», прадставілі свой адказ. «Памяншальна-ласкальная, прымірэнчая, добрая песенька пра Санечку», — так прадставілі трэк «Песьня пра Санечку» самі аўтары.​

"Ах Саня, Саня, Санечка, вы чулі, сябры?
Застацца хоча ў саначках чацьвёрты раз запар.
Ужо хутка беларусікі на выбары пойдуць,
І Санечку за вусікі свой голас аддадуць».

Ильич — Дайте Газу

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:47 0:00
Наўпроставы лінк

Гэты трэк зьявіўся ў 2011 годзе. Расейскі гурт у адкрыты спосаб кпіць і зьдзекуецца з Лукашэнкі, хаця аўтары сьцьвярджаюць, што песьня ня новіць палітычнага характару, а ўсе супадзеньні выпадковыя. Розныя вэрсіі кліпу набралі на Youtube сумарна пад мільён праглядаў.

«Ну мы ж, Воўка, калгасьнікі, аграрная краіна,
Бульба, пацісончыкі, морква, а грошай няма зусім,
Камбайны ёсьць, бульба. А я ж ужо казаў…
Ну ўвогуле газку б трошкі, каб народ мяне любіў,
Карацей, я сказаў, што праблему ўжо разруляць,
Ты, Воўка, перад Дзімкам слоўца за мяне замоў
».


Наталя Монцік Наш прэзыдэнт

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:56 0:00
Наўпроставы лінк

Наталя Монцік — аўтарка нашумелай песьні «Наш прэзыдэнт», якая зьявілася напярэдадні выбараў 2010 году і выклікала хвалю абурэньня ў інтэрнэце. У гэтым трэку дзеці сьпяваюць пра «бацьку-прэзыдэнта ў малітвах». Наталя Монцік працуе пэдагогам-вакалістам дзіцячай музычнай студыі «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песьні і танцу Ўзброеных сілаў Беларусі.

«Наш прэзыдэнт сказаў табе і мне:
Ты сяброўствам даражы, сваёй Радзімай,
Душой і сэрцам верны Радзіме,
Адказны за мір і радасьць у жыцьці
— Наш прэзыдэнт».

Сябры Слухай бацьку

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:23 0:00
Наўпроставы лінк

Песьня «Слухай Бацьку» была прэзэнтаваная шырокай грамадзкасьці 8 сакавіка 2006 году — за 11 дзён да прэзыдэнцкіх выбараў. БТ паказала канцэрт гурту «Сябры», на якім і прагучала кампазыцыя. ​Анатоль Ярмоленка адмаўляў, што гэтая песьня прысьвечаная Аляксандру Лукашэнку. Аднак, як пасьля распавёў «Белгазэце» расейскі кампазытар Алег Сарокін, які напісаў «Слухай Бацьку», Анатоль Ярмоленка дакладна ведаў, хто зьяўляецца «галоўным героем» песьні, і нават адгаворваў аўтара ідэі: маўляў, Лукашэнка гэтага ня любіць.

«Калі Бацька пачынае песьні сьпяваць,
То салаўі ў садах сарамліва чырванеюць.
І ўсьлед гадзінамі жанчыны глядзяць,
І ўсім зразумела, чаму яны драньцьвеюць.
І за словамі не палезе ён у кішэню.
Наш Бацька строгі, але і справядлівы таксама.
І пра яго напішуць не адзін раман,
І на яго нам быць хацелася б падобным».


Віктар Шалкевіч - Таварыш Сапега

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:50 0:00
Наўпроставы лінк

У 1998 гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч таксама прысьвяціў песьню Лукашэнку. Мала хто памятае, але Сапегам часта дражнілі першага прэзыдэнта Беларусі. Справа ў тым, што ў адным зь інтэрвію ён заявіў нешта, што ў адвольным пераказе гучала: «Вось сяджу я і думаю, як Сапега»... А калі фонд імя Сапегі падаў нейкія прапановы наконт самакіраваньня, а Лукашэнка, думаючы, што Сапега — жывы чалавек, сказаў прыблізна: "Прапановы тав. Сапегі нясвоечасовыя".

"К гpанiцам пpыблiзiцца хочаць
Длiньнюшчая HАТО pyка
I гpозна мяpэшчыцца ў спальнi зpэдзь ночы
Злавешчая цень Пазьняка
Хахочаць, pyгаецца матам,
Гpазiцца навешаць зьвязды
Hяшчасны таваpыш Сапега заплакаў
I цiха паехаў ў Дpазды..."

Новае Неба Прэзыдэнт, ідзі дамоў

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:40 0:00
Наўпроставы лінк

Паводле Тузіна Гітоў, гэтая песьня зьявілася празь некалькі дзён пасьля таго, як сталі вядомыя вынікі рэфэрэндуму-1995. Цікава, што запісвалася яна ў студыі беларускага дзяржаўнага радыё. З тых часоў уваход у будынак для некаторых былых супрацоўнікаў і музыкаў гурту забаронены. Кася Камоцкая потым казала, што гэта песьня была памкненьнем душы, але зь цягам часу выраз «Прэзыдэнт, ідзі дамоў» набыў кан'юнктурны характар, і сьпявачка сама адмовілася ад выкананьня гэтага твору.

«А мы з табой пакідалі надзею,
Але яна не ўзышла травой,
А мы за сабой пакідалі тры словы:
Прэзыдэнт, ідзі дамоў!»

Невядомы Наш Президент

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:09 0:00
Наўпроставы лінк

Паходжаньне гэтай песьні пакрытае загадкамі. Злыя языкі сьцьвярджаюць, што гэта сьцёб. Аднак бальшыня кажа, што чулі яе ўпершыню напрыканцы 90-х . Імя выканаўцы такое ж загадкавае. Але камэнтатары на tut.by кажуць, што сьпявае эстрадны артыст Кірыл Слука — той самы, які калісьці выканаў прапагандысцкія гіты «Белоруссия» i «Армия нужна».​

«Аляксандр Рыгоравіч наш прэзыдэнт
Ён зразумее і вырашыць любы інцыдэнт.
Здаровы, як леў, мацнейшы за Шварцнэгера.
Ня п’е віно, а толькі квас,
А па начах чытае Гегеля,
І я скажу вам без прыўкрас:
Ён разумнейшы за ўсіх у 100 тысяч разоў».

Чернусь — Лукашенко Рок-н-ролл

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:24 0:00
Наўпроставы лінк

Дзьмітры Чарнусь — расейскі аўтар і выканаўца, лідэр аднайменнага гурта. Паводле Вікіпэдыі, у 80-х займаўся вершаванымі перакладамі паэтаў з рэспублікаў былога СССР.

«Зь ім не закаціш па дзеўках за злачны ўікэнд,
Зь ім не згуляеш
баш-на-баш,
І хто Маскве самы адданы кент,
Табе любы патлумачыць бульбаш
— Лукашэнка.
Рок-н-Рол».

Ляпіс Трубецкой. Лукашэнка

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00
Наўпроставы лінк

Ляпіс Трубецкой выконваў гэтую песьню ў 1995—1996 гг. У арыгінальным тэксьце з кінафільму «Прыгоды Бураціна» яны проста замянілі «Бу-ра-ці-на!» на «Лу-ка-шэн-ка!». Гэту песьню вельмі любіла беларуская публіка, аднак Ляпісы яе перасталі выконваць.

"Хто з добрай казкай уваходзіць у дом?
Хто зь дзяцінства кожнаму знаёмы?
Хто не вучоны, не паэт,
А заваяваў увесь белы сьвет,
Каго паўсюль пазнаюць,
Скажыце, як яго завуць?
Лу! Ка! Шэн! Ка! Лукашэнка!"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG