27 верасьня ў Кіеве, у будынку Моладзевага нацыяналістычнага кангрэсу (МНК) адбыўся вечар памяці добраахвотнікаў, якія загінулі ў антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны — Алеся Чаркашына і Віталя Целіжэнкі.
На падзеі прысутнічаў добраахвотнік тактычнае групы «Беларусь» Ян Мельнікаў. Пад час вечарыны быў прадэманстраваны кліп на песьню Алеся Чаркашына «Не здавайся!»
Былы старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД, 33-гадовы Алесь Чаркашын у жніўні быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Ён ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару», быў капэлянам добраахвотнікаў.
Віталь Целіжэнка — украінскі актывіст, які падтрымліваў беларускую дэмакратычную супольнасьць і які загінуў у адным з баёў у Данбасе.