Украінскі інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў сьпіс помнікаў і памятных знакаў Кіева, якія падлягаюць дэмантажу паводле закона аб дэкамунізацыі.
У прыватнасьці, дэмантажу ў Кіеве падлягае 12 помнікаў і 1 мэмарыяльная дошка Ўладзімеру Леніну.
Акрамя таго, павінны быць ліквідаваныя помнікі і памятныя знакі бальшавіцкім камандзірам Віталю Прымакову, Мікалаю Шчорсу, Васілю Блюхеру, Рыгору Катоўскаму, Ёна Якіру, Васілю Бажэнка, Сяргею Каменеву, Васілю Кіквідзе; чэкісту Міколе Астроўскаму, Маісею Ўрыцкаму; партыйным дзеячам Яну Гамарніку, Аляксандру Бойчанка, Анатолю Луначарскаму, Дзьмітру Мануільскаму, Рыгору Пятроўскаму, Надзеі Крупскай.
Таксама падлягаюць дэмантажу памятныя знакі нямецкім камуністычным дзеячам Эрнсту Тэльману, Вільгельму Піку, Розе Люксембург і Карлу Лібкнехту, помнік Чэкістам, памятныя знакі Бальшавікам 1917, 1918 і 1919 гадоў, Чырвонагвардзейцам, Бальшавіцкім правадырам і г.д.