Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год ва Ўкраіне дэмантавалі 504 помнікі Леніну


За год ва Ўкраіне дэмантавалі 504 помнікі Ўладзімеру Леніну. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Ўкраінскага інстытуту нацыянальнай памяці.

Па падліках інстытуту, на сёньня ва Ўкраіне застаецца яшчэ больш за 1700 помнікаў Леніну, на момант распаду СССР у Украіне было больш за 5500 помнікаў.

Па словах старшыні Ўкраінскага інстытута нацыянальнай памяці Ўладзімера Вятровіча, помнікі эпохі таталітарызму рэдка ліквідуюць законным шляхам.

«У асноўным гэта адбываецца стыхійна, у рэвалюцыйны час. Так у 1989-1990-е ва Ўсходняй Эўропе і ў Заходняй Украіне. Але цяпер, думаю, што „рэвалюцыйную ініцыятыву“ павінна перахапіць дзяржава і давесьці справу пазбаўленьня Ўкраіны астатніх таталітарных помнікаў да завяршэньня », - лічыць гісторык.

8 сьнежня 2013 года зьнеслі помнік Леніну ў цэнтры Кіева. Пасьля гэтага пачаўся «ленинопад» па ўсёй краіне. Сярод лідэраў «ленинопаду» — Хмяльніцкая і Віньніцкая вобласьці.

28 сакавіка 2007 г. прэзыдэнт Украіны падпісаў указ «Аб мерапрыемствах у сувязі з 75-й гадавінай Галадамору 1932-1933 гадоў ва Ўкраіне», у прыватнасьці дакумэнт абавязвае абласныя дзяржаўныя адміністрацыі прыняць меры па «дэмантажы помнікаў і памятных знакаў , прысьвечаных асобам, якія маюць дачыненьне да арганізацыі і ажыцьцяўленьня Галадамору 1932-1933 гадоў ва Ўкраіне і палітычных рэпрэсій ». Ўказ на сёньняшні дзень зьяўляецца дзейным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG