Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве за адну ноч павалілі тры камуністычныя помнікі


Ukraine - Demolition of а monument to Nikolay Rudnev in Kharkiv, 11Apr2015
Ukraine - Demolition of а monument to Nikolay Rudnev in Kharkiv, 11Apr2015

У ноч на 11 красавіка ў Харкаве актывіcты дэмантавалі помнікі дзяржаўным дзеячам савецкага рэжыму Якаву Сьвярдлову, Сярго Арджанікідзэ і мясцоваму ўдзельніку грамадзянскай вайны Мікалаю Рудневу.

Помнікі зьносілі з дапамогай тросу, прывязанага да аўтамабіля.

«Грамада Харкаву прывяла ў дзеяньне закон аб асуджэньні камуністычнага рэжыму. Цягам некалькіх гадзінаў актывісты дапамаглі „прызямліцца“ адразу тром прадстаўнікам таталітарнага мінулага», — гаворыцца ў суправаджальным подпісе да відэа зносу.

9 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон пра забарону на тэрыторыі краіны камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага рэжымаў і іх сымболікі. Паводле закону за паўгода мясцовыя ўлады мусяць прыбраць помнікі дзеячам камуністычнага рэжыму і зьмяніць назвы населеных пунктаў і вуліц, а таксама прыбраць камуністычны назвы і сымбалы ў вытворчасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG