16 гадоў таму ў Менску пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
Увечары 16 верасьня 1999 году Віктар Ганчар, які спачатку быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі і дапамог яму прыйсці да ўлады, а потым сышоў у апазыцыю, і ягоны сябар Анатоль Красоўскі прыехалі ў лазьню, разьмешчаную ў Менску па вуліцы Фабрычнай, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку і селі ў «Джып-Чэрокі» Красоўскага.
Крымінальную справу па факце зьнікненьня Ганчара і Красоўскага завяла пракуратура Менску. Паводле сьледзтва, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзеныя аскепкі плястмасавых расьсейвальнікаў сьветласыгнальных прыбораў аўтамабіля, сьляды тармажэньня аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сьляды крыві. Вынікі генатыпаскапічнай экспэртызы паказалі, што паходжаньне знойдзеных на месцы здарэньня сьлядоў крыві ад Красоўскага выключаецца, а ступень дакладнасьці вывадаў аб паходжаньні плямаў крыві ад Ганчара складае 99,6%. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказаньняў сьведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя невядомымі асобамі, — нагадвае БелаПАН.
Прадстаўнікі апазыцыі, родныя зьніклых і міжнародная грамадзкасьць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя паводле палітычных матываў, і падазраюць у датычнасьці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны.
Падыйшоў міліцыянт #пікет http://t.co/L023NsBVlE
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
каля ГУМу зьбіраюцца ахоўнікі парадку на #пікет http://t.co/yKhUbjE6fg
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Міліцыянэр складае пратакол на Лябедзьку падчас #пікет памяці зьніклых палітыкаў http://t.co/QaEZXrJYqt
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
#пікет традыцыйна пачынаецца са складаньня пратаколу, людзі са сьцягамі http://t.co/QOpLB2GShU
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Лябедзька: калі ў падтрымку зьніклых палітыкаў выходзілі тысячы людзей, гэта спыніла "эскадрон сьмерці" #пікет
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
а вось, мабыць, прыхільнікі АГП сабраліся на #пікет ;) http://t.co/q7tUOUl1xo
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Партрэты зьніклых Ганчара і Красоўскага #пікет http://t.co/7772kffUKQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Пакуль міліцыянт нясьпешна складаў пратакол, Лябедзька працягваў распавядаць пра Захаранку-Ганчара-Красоўскага #пікет http://t.co/XwnOnmwZq5
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Твой выраз твару, калі табе замінаюць браць інтэрвію #пікет http://t.co/TBrIMis0jq
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Супрацоўнікі ў цывільным тут як тут #пікет http://t.co/5K5ITMEskS
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Былы міліцыянт распавядае, як ён пабачыў фальсіфікацыі на выбарах і ў выніку яму прыйшлося звольніцца #пікет http://t.co/iwGrKcyJX0
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Лябедзька падзякаваў усім, хто прыйшоў на #пікет http://t.co/9s4ddPOchY
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Лябедзька адмаўляецца падпісваць пратакол #пікет http://t.co/MMAi2wmnVu
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Менск ажывае пад бел-чырвона-белым сьцягам #пікет http://t.co/bjLZ5pyabP
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
людзі паволі згортваюць сьцягі #пікет http://t.co/boEc34t0OB
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
да #пікет далучыліся неабыякавыя мінакі, трымаюць партрэты зьніклых http://t.co/RsGiAzQkEZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015
Лябедзька тлумачыць, чаму варта памятаць пра зьніклых #пікет http://t.co/u9rpfBu624
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.9.2015