16 гадоў таму ў Менску пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
16 верасьня ўвечары ў Менску каля ГУМа актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у якой быў Віктар Ганчар, правялі пікет «16 гадоў без Ганчара і Красоўскага». «Заяўка на пікет не падавалася. Пікет пройдзе ў адпаведнасьці з артыкуламі 35 Канстытуцыі і 45 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь», — паведаміла прэсавая служба АГП.