Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра пераваліў за 15 800 — новы гістарычны максымум


Нацыянальны банк Беларусі ўсталяваў курсы валют на 11 жніўня: даляр вырас на 125 пунктаў і дасягнуў узроўню 15 805 рублёў.

Гэта ўжо чацьвёрты гістарычны максымум за 7 дзён. На мінулым тыдні курс даляра тройчы біў рэкорды: у аўторак даляр дасягнуў узроўню 15 497 рублёў, у сераду — 15 565, у чацьвер — 15 707. Да 4 жніўня гістарычным максымумам лічыўся ўзровень 15 488 рублёў за даляр. Гэты ўзровень быў дасягнуты яшчэ 9 чэрвеня.

Таксама сёньня вырас курс эўра — з 17 149 да 17 327 рублёў.

Ад сьнежня 2014 году па люты 2015 беларускі рубель быў дэвальваваны больш як на 40%: курс на 19 сьнежня складаў 10 890 рублёў за даляр ЗША, а на 3 лютага — 15 450. Потым на працягу сакавіка-траўня назіралася ўзмацненьне нацыянальнай валюты, і даляр зьнізіўся да 14 040. З 19 траўня да 9 чэрвеня даляр зноў вырас — на 1 448 рублёў, але ў другой палове чэрвеня — ліпені курс рубля стабілізаваўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG