Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавуская «раёнка» распавяла, як фармавалася ініцыятыўная група ў падтрымку Лукашэнкі


З прыведзенай інфармацыі відавочна бачна, што мясцовая ўлада напоўніцу выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс.

На інтэрнэт-сайце чавускай раённай газэты «Іскра» зьявіўся матэрыял «У Чавускім раёне пачалі зьбіраць подпісы», у якім аўтар распавёў пра сапраўдную тэхналёгію стварэньня ініцыятыўнай групы ў падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

У прыватнасці, у артыкуле пішацца пра тое, што «У Чавускім раёне стартавала перадвыбарчая прэзыдэнцкая кампанія-2015. У мінулы чацвер, 23 ліпеня, у райвыканкаме адбылося пасяджэньне пад кіраўніцтвам намесьніка старшыні раённага выканаўчага камітэту Віталя Лебедзева і старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Мацюліна, на якім была вызначана ініцыятыўная група ў складзе 30 чалавек, якія будуць зьбіраць подпісы ў падтрымку кандыдатуры дзейнага цяпер Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Старшынёй ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў прызначана Тамара Мацюліна. Чальцы ініцыятыўнай групы падзеленыя па тэрытарыяльнай прыкмеце, г. зн. збор подпісаў па арганізацыях, установах і прадпрыемствах праводзіцца ня будзе. Акрамя гэтага, штодзённа ў горадзе арганізаванае пікетаваньне, на якім таксама магчыма аддаць свой голас у падтрымку кандыдатуры зараз дзейнага Прэзыдэнта»...

Як камэнтуюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», з прыведзенай вышэй інфармацыі відавочна бачна, што мясцовая ўлада напоўніцу выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс, падтрымліваючы вылучэньне ў якасьці кандыдата дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама праваабаронцы адзначаюць і тое, што намесьнікам старшыні Чавускай раённай камісіі па выбарах прэзыдэнта РБ «абраны» кіраўнік справамі Чавускага райвыканкаму (ён жа намесьнік старшыні мясцовага райсавету) Аляксандр Леўшуноў, сакратаром камісіі зьяўляецца начальнік арганізацыйна-кадравага аддзелу райвыканкаму Натальля Васількова. Узначальвае Чавускую раённую камісію па выбарах прэзыдэнта РБ прадстаўнік Беларускага аб’яднаньня вэтэранаў Уладзімір Зелянкоў, які ня так даўно да выхаду на заслужаны адпачынак таксама працаваў на пасадзе начальніка арганізацыйна-кадравай працы Чавускага райвыканкаму і неаднаразова ўваходзіў у склад разнастайных выбарчых камісіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG