«Ясна, што адна краіна ня можа ні пры якіх абставінах шантажаваць Эўрапейскую камісію і краіны [зоны] эўра», — цытуе Шэлінга аўстрыйскае газэта Die Presse ў папяровым выданьні за 28 чэрвеня.
Гэтая заява зьявілася пастля таго, як крэдыторы Грэцыі адмовіліся фінансаваць краіну надалей, каб уратаваць яе ад дэфолту па плацяжы 1.6 мільярда эўра Міжнароднаму валютнаму фонду. Гэты плацёж мае быць зроблены да 30 чэрвеня.
Грэцкія ўлады абвясьцілі на 5 ліпеня рэфэрэндум, на якім грамадзяне краіны мелі б прагаласаваць наконт прыняцьця ўмоваў новага крэдыту, неабходнага, каб выплаціць старыя пазыкі.
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас заклікаў выбарцаў адхіліць ўмовы, прапанаваныя крэдыторамі. Паводле гэтых умоваў, Грэцыя мела б скараціць дзяржаўныя выдаткі і правесьці эканамічныя рэформы ў абмен на дадатковую пяцімесячную крэдытную праграму.