Пратэстоўцы ў цэнтры Ерэвана абвясьцілі пра намер працягваць пікет кругласутачна да таго часу, пакуль ня будзе выкананае іх галоўнае патрабаваньне аб адмене рашэньня павысіць тарыфы на электраэнэргію ў Армэніі.
Настрой у удзельнікаў пікету, якія застаюцца на праспэкце Баграмяна ў цэнтры Ерэвана, прыўзьняты.
Група маладых людзей танцавала пад армянскія песьні і аплядысмэнты прысутных, а пад навесамі ўдзельнікам акцыі раздавалі халодную ваду.
На дарозе ў два шэрагі ляжаць пустыя сьмецьцевыя бакі — гэта, па словах арганізатараў акцыі, своеасаблівая абарона ад магчымай спробы праваахоўных органаў разагнаць акцыю вадой.
Жывая трансьляцыя армянскай службы Радыё Свабода:
На мінулым тыдні, нягледзячы на грамадзкае абурэньне, Дзяржаўная камісія па рэгуляваньні грамадзкіх паслуг Армэніі павысіла тарыфы на электраэнэргію больш чым на 16%.
ЗАТ «Электрычныя сеткі Армэніі» было створанае ў траўні 2002 году і зьяўляецца даччынай кампаніяй расейскага ААТ «ІНТЭР РАО ЕЭС».