Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шаблезубыя беларускія фэміністкі


Магчымая кандыдатка на прэзыдэнта адказала на пытаньне, ці лічыць яна сябе фэміністкай: «Ні ў якім разе. Я чалавек, я жанчына».

Для яе слова фэміністка — лаянка, як для некаторых нацыяналіст ці лібэрал. Адразу ўявіў палітыка, які кажа: «Я не сацыял-дэмакрат — я чалавек, я мужчына».

У кожнай ідэалёгіі ёсьць крайнасьці, асабліва калі яна робіцца паноўнай. Але ў Беларусі на слова «фэмінізм» дагэтуль масава рэагуюць прыблізна так, як некалі на «агрэсіўны блок НАТО».

Нешматлікія знаёмыя беларускі, якія лічаць сябе фэміністкамі, мяне чамусьці не палохаюць. Можа ня тых ведаю, і недзе ў пушчы драпежныя амазонкі ўжо рыхтуюць расстрэльныя сьпісы мужыкоў?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG