Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данецк: год жыцьця пад зямлёй


Донецк: год жизни под землей
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:27 0:00
Наўпроставы лінк

Данецк: год жыцьця пад зямлёй

Паводле падлікаў валянтэраў, каля тысячы чалавек у Данецку пастаянна жывуць у бамбасховішчы. У адным з такіх скляпоў пабываў карэспандэнт «Настоящего Времени».

***

А потым мы пайшлі ў бомбік".

«Там ляскат такі моцны — гэта нашы стралялі. А потым мы пайшлі ў бомбік», — дзеці паказваюць сьвежыя яміны ў зямлі. Днём яны шпацыруюць па вуліцы, а ўвечары вяртаюцца дадому — у бамбасховішча. Многія зь іх жывуць пад зямлёй ужо амаль год.

У мяне ў чэрвені будзе год, як я тут жыву".

«Вось у мяне ў чэрвені будзе год, як я тут жыву. Пэрыядычна прыходзілі толькі нанач начаваць. Вось потым, калі вы прыехалі, мы тут ужо пачалі жыць цалкам, таму што ўзімку нас так бамбілі, што з дзецьмі нават выйсьці нікуды не магла», — распавяла жыхарка Данецку.

«Яны наогул тут пра Данбас усе кажуць, дзе разруха, дзе гэта, пра Пуціна, як ён там дамаўляецца па гэтых, па сваіх справах».

У падвале пастаянна працуе тэлевізар, на падлозе ляжаць кілімкі — насельнікі бамбасховішча ў Пятроўскім раёне Данецку наводзяць утульнасьць, як могуць. Увесь час тут жыве 19 дзяцей і столькі ж дарослых. У Сьветы дзьве дачкі і сын Кірыл — увесну яму споўніўся год.

«Дзіцячае харчаваньне вось я пыталася — дзе можна купіць, што ў аптэцы я не магла знайсьці, мне сказалі — едзьце на Ўкраіну», — тлумачыць Сьвятлана.

Увозіць гуманітарную дапамогу на тэрыторыю падкантрольную «ДНР» з Украіны стала значна складаней. Валянтэрскія арганізацыі скардзяцца на тое, што сутыкаюцца з рознага роду праблемамі.

«Возім з Украіны, гэта значыць, мы рабілі закупы і ўсё ўвозілі ў Данецк. Цяпер гэта можна рабіць толькі праз узгадненьне зь Міністэрствам сацыяльнай палітыкі, і таму мы вязем на якую-небудзь арганізацыю, якая ёсьць юрыдычнай асобай. Гэта значыць, як самі для сябе, валянтэрская група, мы ня можам завозіць груз», — распавяла прадстаўнік валянтэрскай арганізацыі «Адказныя грамадзяне» Вольга Косе.

Нягледзячы на складанасьці, гуманітарная дапамога ўсё яшчэ дастаўляецца. Аднак выканаць заказы мясцовых жыхароў атрымоўваецца не заўсёды. Усяго, па падліках валянтэраў, у бомбасховішчы Данецку, нягледзячы на антысанітарныя ўмовы, пастаянна пражывае каля тысячы чалавек. Днём яны ходзяць на працу, а ўвечары вяртаюцца — пад зямлёй яны адчуваюць сябе ў бясьпецы.

«Я прачнулася ад такіх жудасных гукаў, я не зразумела, што гэта наогул было. Гэта такое было, і гэта было цэлы дзень. А людзі, якія дома, у мяне — брата жонка, яна была дома, і я наогул не ўяўляю, як гэта яны сядзелі ў падвале, пакуль усё гэта адбывалася, потым перабежкамі яны беглі ў бамбасховішча», — кажа жыхарка бамбасховішча.

За час перамір’я ў жыхароў склепа была магчымасьць пераехаць назад дадому, або ў інтэрнат для перасяленцаў. Многія засталіся — на выпадак, калі зноў пачнецца вайна, да таго ж, у бамбасховішча пастаянна прывозяць гуманітарную дапамогу.

«Трэба разьлічваць на самога сябе. Ты сам шукаеш сабе жытло, а потым сам працуеш і сам думаеш, як карміць сваіх дзяцей. Лягчэй жа, вядома, прасіць у гуманітарных арганізацый», — кажа прадстаўнік валянтэрскай арганізацыі"Адказныя грамадзяне" Вольга Косе.

У нас дзеці гэта бачылі і чулі. Яны ўжо баяцца проста, у іх настолькі псыхіка парушаная".

Самі жыхары склепа кажуць, што будуць рады вярнуцца дадому, калі ваенныя дзеяньні ў Данбасе цалкам спыняцца. Цяпер яны занадта баяцца за сваіх дзяцей: «У нас дзеці гэта бачылі і чулі. Яны ўжо баяцца проста, у іх настолькі псыхіка парушаная».

А пакуль гукі снарадаў яшчэ даносяцца з вуліцы, дзеці размалёўваюць сьцены свайго часовага жытла надпісамі, якія заклікаюць да міру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG