Рэпартаж з выпускнога вечара малодшага сына прэзыдэнта — Міколы Лукашэнкі ў школе ў Астрашыцкім Гарадку паказаў тэлеканал СТВ.
Дзеці выступалі ў прадстаўленьні «Зь мінуўшчыны ў сучаснасьць і будучыню», прысьвечанага 70-годзьдзю перамогі ў Другой сусьветнай вайне.
Мікола Лукашэнка граў на піяніна, дэклямаваў вершы, танцаваў вальс. За ім у залі назіралі бацька і старэйшы брат Віктар.