Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін — пра яшчэ большае ўзмацненьне ролі расейскай мовы


Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін заявіў пра неабходнасьць фармаваньня ў Расеі «збалянсаванай, эфэктыўнай моўнай палітыкі».

Як піша «Коммерсант», пра гэта ён казаў на сумесным пасяджэньні прэзыдэнцкіх радаў па міжнацыянальных адносінах і па расейскай мове.

«Для Расеі зь яе этнічнай, культурнай разнастайнасьцю і складаным нацыянальна-дзяржаўным уладкаваньнем гэта адзін зь відавочных прыярытэтаў, — адзначыў ён. — Пытаньні захаваньня і разьвіцьця расейскай, усіх моў нашай краіны маюць надзвычай важнае значэньне для гарманізацыі міжнацыянальных адносін, забесьпячэньня грамадзянскага адзінства, умацаваньня дзяржаўнага сувэрэнітэту і цэласнасьці Расеі».

Пуцін скрытыкаваў палітыку «шэрагу краін», накіраваную на моўную і культурную асыміляцыю народаў: «Мы бачым, да якіх наступстваў гэта прыводзіць: да падзелу грамадзтва на паўнавартасных і непаўнавартасных людзей, на грамадзян і неграмадзян, а то і да прамых трагічных унутраных канфліктаў».

Пуцін выказаўся за «вылучэньне расейскай мовы і літаратуры з агульнага паняцьця «філялёгія» ў самастойную прадметную вобласьць у сыстэме агульнай адукацыі.

Расейскі лідэр таксама заявіў, што СМІ сёньня «неабгрунтавана выкарыстоўваюць залішнія замежныя запазычаньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG