Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноч музэяў: у Рызе ўкрыжавалі статую Пуціна


У двары былога будынка КДБ у Рызе адкрылася незвычайная выстава. Адзін зь яе экспанатаў — укрыжаваная статуя прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

Убіць у яго цьвік могуць усе ахвотныя. Аўтар інсталяцыі невядомы, распавядае Служба навін тэлеканала ТВ5.

Партал delfi.lv публікуе шэраг фатаздымкаў.

«Тое, што гэты экспанат знаходзіцца ў цэнтры Рыгі і менавіта ў гэтым будынку, — гэта заканамерна. Ён сам у такіх установах працаваў і заслугоўвае таго, каб увагнаць у яго цьвік. Ён знаходзіцца ў патрэбным месцы, у патрэбны час», — упэўнены наведнік выставы Роналдс.

«Укрыжаваны Пуцін» — адзін з экспанатаў выставы. Наведнікі падзяліліся на дзьве групы: адны цьвікі забіваюць, іншыя іх выцягваюць.

Паглядзець інсталяцыі ў былым будынку КДБ можна да канца траўня.

З-за інсталяцыі ўкрыжаванай статуі амбасада Расеі ў Рызе накіравала ноту Міністэрству замежных спраў Латвіі, паведамляе прэс-служба пасольства.

Дыпляматычнае прадстаўніцтва заявіла, што «гэты факт не можа выклікаць нічога, акрамя крайняга абурэньня і агіды». Дыпляматы лічаць недапушчальным зьяўленне «падобнага роду правакацыйных „мастацтваў“ ў сталіцы краіны, якая старшынствуе ў Радзе ЭЗ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG