Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Караткевіч ня будзе клікаць выбарцаў на Плошчу


Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

«Ідэя пратэсту сёньня не папулярная ў нашым грамадзтве. Але калі людзі ўсё-ткі выйдуць на Плошчу, то я не застануся ўбаку. Выйду разам зь людзьмі і зраблю ўсё, каб прадухіліць магчымыя правакацыі і накіраваць гэты пратэст у мірнае рэчышча».

Такое тлумачэньне спадарыня Караткевіч дала падчас онлайн-канфэрэнцыі ў інтэрнэт-газеце Naviny.by.

А свой намер балятавацца ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч абгрунтавала тым, што давярае ідэі «Народнага рэфэрэндуму»:

«Над ёй мы працавалі больш за два гады. Да таго ж для мяне вельмі важна прадстаўляць інтарэсы тых 120 тысяч беларусаў, якія паставілі свае подпісы пад ідэяй „Народнага рэфэрэндуму“, і тых 40% выбарцаў (а гэта больш за тры мільёны чалавек), якія лічаць, што парлямэнт павінен быў прызначыць народны рэфэрэндум. І я ўпэўненая, што менавіта ідэя „Народнага рэфэрэндуму“ зможа аб’яднаць беларусаў і вывесьці нашу краіну з крызісу».

Апазыцыйныя прэтэндэнты цяпер заяўляюць, што перамагчы Лукашэнку на сёлетніх выбарах немагчыма. «Ці ня ўводзяцца такім чынам у зман выбарцы, якія чакаюць ад іх ня простага ўдзелу, а перамогі?» — спытаўся ў Тацяны Караткевіч выбарца з Маладэчна.

«Адсутнасьць выбараў не азначае адсутнасьці выбару. У нашых выбарцаў павінен быць выбар. Для мяне перамогай будзе аб’яднаньне людзей вакол адной простай ідэі — мірных пераменаў. Для мяне перамогай будзе тая Беларусь, у якой улада паважае сваіх грамадзянаў».

У падтрымку кандыдатуры Тацяны Караткевіч як кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах ужо выказаліся ўдзельнікі кааліцыі «Народны рэфэрэндум».

Найбольш верагодная дата правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі — 15 лістапада 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG