Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ падтрымаў Тацяну Караткевіч


Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

Сойм партыі БНФ 25 красавіка прыняў рашэньне не вылучаць свайго партыйнага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары 2015 году.

Сябры Сойму прынялі рашэньне падтрымаць у якасьці кандыдата прадстаўніцу БСДП (Грамада) Тацяну Караткевіч, якая, да таго ж, вылучаецца кааліцыяй «Народны рэфэрэндум».

Сама Тацяна Караткевіч на паседжаньні Сойму не прысутнічала, паколькі знаходзіцца сёньня за мяжой, аднак спадарыня Караткевіч праз скайп зрабіла кароткі выступ і адказала на два дзясяткі пытаньняў сяброў Сойму.

На пытаньне, ці вяла яна перамовы зь яшчэ адной патэнцыйнай кандыдаткай на прэзыдэнта Аленай Анісім, спадарыня Караткевіч адказала: «Пакуль перамоваў не было. Я лічу, што „Народны рэфэрэндум“ — структура больш аб’яднаная. Таму, на мой погляд, іншыя прэтэндэнты павінны далучыцца да нас».

Удзельнікі дыскусіі выказаліся ў тым сэнсе, што паколькі адзінага кандыдата ад усёй апазыцыі ня будзе, то патрэбна мець адзінага кандыдата хаця б ад кааліцыі «Народны рэфэрэндум». Як сказаў намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў, «цяпер захаваньне адзінства — самае важнае, яно вышэйшае за нашы партыйныя інтарэсы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG