Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзею Саўчанку вярнулі з цывільнага шпіталя ў турму


Украінская лётніца Надзея Саўчанка была пераведзеная назад у цэнтар ўтрыманьня пад вартай у Маскве, правёўшы ўсяго два дні ў цывільным шпіталі.

Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў паведаміла, што Саўчанка быў адпраўлены назад у турму 30 красавіка пасьля таго, як лекары Маскоўскага гарадзкога шпіталя № 20 зрабілі выснову, што стан ейнага здароўя «здавальняючы».

Перад гэтым паведамленьнем уладаў адвакат Саўчанкі заявіў, што яго падабаронная хоча вярнуцца назад у турму «Матроская цішыня», бо ўмовы ў шпіталі нашмат горшыя нават за санчастку турмы.

Саўчанку абвінавачваюць ва ўдзеле ў забойстве расейскіх журналістаў. Яна віну адкідае і заяўляе, што яе выкралі і незаконна прывезьлі ў Расею. Надзея галадала больш за 80 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG