Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захарчанка патлумачыў, чаму ў Данбасе ня будзе міратворцаў


Лідэр так званай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандар Захарчанка заявіў, што міратворцы ААН ня трапяць ва Ўкраіну, бо прэзыдэнт Парашэнка не жадае ўводзіць ваеннае становішча і прызнаваць канфлікт на ўсходзе краіны вайной. Пра гэта Захарчанка заявіў у інтэрвію нямецкаму штотыднёвіку Spiegel. У нядзелю гэтае інтэрвію апублікаваў часопіс «Профіль», расейскі партнэр выданьня.

Захарчанка таксама сказаў, што не аддасьць мяжу з Расеяй пад кантроль кіеўскіх уладаў нават пасьля выбараў, але пры гэтым упэўнены, што Ўкраіна павінна спаўна аплаціць аднаўленьне Данбасу.

Захарчанка заявіў, што ня хоча бачыць на Данбасе міратворцаў, уключаючы расейскіх: «Мы павінны вырашыць свае праблемы самастойна». А «блакітныя каскі» ААН туды трапіць ня змогуць з-за пазыцыі Кіева, упэўнены ён:

«Існуе, напрыклад, у Статуце ААН шэраг умоваў для разьмяшчэньня такіх войскаў Ад Кіева патрабуецца прызнаць, што на Ўкраіне ідзе сапраўдная вайна, і ўвесьці ваеннае становішча. Але гэтага Парашэнка рабіць ня хоча, бо тады МВФ адмовіцца даваць Украіне крэдыты».

Акрамя таго, ён заявіў, што не аддасьць пад кантроль Кіева мяжу з Расеяй, як гэта прадугледжана менскімі дамоўленасьцямі.

«На самой справе там сказана, што гэта мы павінны ўзяць мяжу пад свой кантроль. У адпаведнасьці зь менскімі дамоўленасьцямі мы сфармавалі памежную службу, у бліжэйшыя тры тыдні будзе завершана будаўніцтва памежных застаў. Пасьля гэтага незаконны пераход мяжы стане ўжо немагчымы», — заявіў кіраўнік ДНР.

Захарчанка таксама адмовіў, што Расея аказвае вайсковую дапамогу, паведаміў, што ў ДНР пачалі плаціць пэнсіі, што вугаль з шахтаў у ДНР пастаўляецца на Ўкраіну, якая безь яго «не змагла б пражыць», а таксама заявіў, што Ўкраіна мусіць цалкам аплаціць аднаўленьне Данбасу, таму што «гэта яна тут усё разбурыла».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG