Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разам з сынам Мікалаем 22 красавіка прыбылі ў Тбілісі.
Афіцыйны візыт у Грузію працягнецца тры дні.
Абодва Лукашэнкі сёньня ўсклалі вянок да магілы невядомага салдата.
22 красавіка кіраўнік Беларусі правядзе сустрэчы з прэзыдэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, прэм’ер-міністрам Іракліем Гарыбашвілі і старшынёй парлямэнта Грузіі Давідам Усупашвілі.