Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Саўчанку могуць вызваліць паводле амністыі


Міністар замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў ня выключыў вызваленьня ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчэнкі паводле амністыі, прадугледжанай менскімі дамоўленасьцямі.

«Калі суд вырашыць, што яна не вінаватая, то тады наогул пытаньняў ніякіх не ўзьнікае. Калі суд вырашае, што яна вінаватая, то тады яна, напэўна, будзе падпадаць пад амністыю», — сказаў Лаўроў у інтэрвію тром расейскім радыёстанцыям.

У аўторак парлямэнт Украіны зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з заклікам вызваліць Надзею Саўчанку, якую ў Расеі абвінавачваюць у дачыненьні да забойства двух журналістаў.

У расейскім СІЗА Саўчанка знаходзіцца з лета мінулага года, тэрмін яе арышту падоўжаны да 13 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG