Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Доктар Ліза»: Самаадчуваньне Надзеі Саўчанкі «далёкае ад нармальнага»


Надзея Саўчанка ў судзе 26 сакавіка
Надзея Саўчанка ў судзе 26 сакавіка

Самаадчуваньне ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі «далёкае ад нармальнага», заявіла член расейскага прэзыдэнцкага Савету па правах чалавека Лізавета Глінка, вядомая ў Расеі як «доктар Ліза».

Сёньня яна разам з кіраўніком Савету Міхаілам Фядотавым чарговы раз наведала ўкраінскую вайскоўку ў сьледчым ізалятары. Паводле Фядотава, Саўчанка працягвае няпоўную галадоўку і прымае пэўную колькасьць ежы. Ён адзначыў, што сама Саўчанка тлумачыць неабходнасьць прыняцьця мінімальнага колькасьці ежы тым, каб у яе была магчымасьць «дажыць да суду».

Міхаіл Фядотаў некалькі дзён таму сказаў, што ў часе апошняга наведваньня ён упершыню пачуў ад Саўчанкі гаворку пра сьмерць.

Надзея Саўчанка зь мінулага лета знаходзіцца пад вартай у Расеі паводле абвінавачаньня ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам. Украінская лётчыца адмаўляе віну і сьцьвярджае, што яе захапілі і пераправілі ў Расею сэпаратысты.

У сьнежні летась Саўчанка абвясьціла галадоўку пратэсту, якую трымала 80 дзён. 5 сакавіка яна на параду лекараў і пагадзілася часткова спыніць галадоўку. 16 сакавіка яна аднавіла галадоўку з патрабаваньнем зьмяніць ёй меру стрыманьня. Тэрмін арышту Надзеі Саўчанкі рашэньнем суду ў канцы лютага быў працягнуты да 13 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG