Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве адмовіўся спыніць справу супраць Надзеі Саўчанкі


Надзея Саўчанка сёньня ў судзе
Надзея Саўчанка сёньня ў судзе

Судзьдзя Басманнага суду Масквы 17 красавіка адхіліла скаргу адвакатаў на адмову сьледзтва спыніць крымінальны перасьлед Надзеі Саўчанкі.

Суд прызнаў законнай адмову сьледзтва спыніць крымінальную справу супраць украінскай лётчыцы, дэпутата Вярхоўнай Рады Надзеі Саўчанкі. Яна абвінавачваецца расейскім бокам ў датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў каля Луганску.

У скарзе адвакаты спасылаліся на дыпляматычны імунітэт Саўчанкі як дэлегата ПАРЭ і сабраныя абаронай доказы яе невінаватасьці.

Адвакаты настойвалі, што імунітэт зьяўляецца безумоўным, таму сьледзтва павінна альбо вызваліць Саўчанку, альбо запытаць ПАРЭ наконт зьняцьця імунітэту. Сьледчы адказаў, што інкрымінаванае злачынства ўчынена да атрыманьня адпаведнага статусу, таму яго гарантыі на Саўчанку не распаўсюджваюцца.

Саўчанка заявіла на пасяджэньні, што няма ніводнага доказу яе датычнасьці да забойства журналістаў. Паводле арыштаванай, яе 9 месяцаў «трымаюць ні за што».

У лютым Басманны суд задаволіў хадайніцтва сьледчага аб працягу супраць Надзеі Саўчанкі меры стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай да 13 траўня. Тэрмін сьледзтва па справе таксама падоўжаны да 13 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG