Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арабскія краіны ствараюць аб’яднаную армію


На саміце краін, якія ўваходзяць у Лігу арабскіх дзяржаў (ЛАД), вырашана стварыць адзіныя рэгіянальныя ўзброеныя сілы. Пра гэта сёньня паведаміў Генэральны сакратар ЛАД Набіль Арабі. Ён сказаў, што да такога кроку арабскія краіны падштурхоўваюць выклікі бясьпецы, якія ўвесь час узрастаюць.

Як перадае DW, у праекце заключнага камюніке саміту адзначаецца, што мэта такога вайсковага кантынгенту — супрацьстаяць пагрозам у рэгіёне. У гэтым жа дакумэнце адзначаецца, што ўступ у кантынгент будзе выключна добраахвотным.

Падчас саміту ЛАД, які праходзіў два дні ў эгіпэцкім Шарм-эш-Шэйху, галоўнай тэмай дыскусіяў стала вайсковая апэрацыя ў Емэне. У ёй удзельнічаюць шэраг краінаў Пэрсыдзкай затокі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG