Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі праваслаўныя вернікі патрабуюць зьняць са сцэны опэру Вагнэра


Рэжысэр-пастаноўшчык Цімафей Кулябін
Рэжысэр-пастаноўшчык Цімафей Кулябін

Скандал вакол опэры «Тангэйзэр» славутага нямецкага кампазытара Рыхарда Вагнэра выйшаў на новы ровень. 29 сакавіка ў Новасыбірску прайшлі мітынг і малітва супраць пастаноўкі ў мясцовым тэатры знакамітай опэры Вагнэра «Тангэйзэр». Удзельнікі акцыі ўхвалілі зварот да прэзыдэнта Пуціна. Яны заклікалі кіраўніка Расеі «забараніць абражаць рэлігійныя пачуцьці і сьвятыні».

Сёньня ж стала вядома,. што міністар культуры Расеі Ўладзімер Мядзінскі звольніў з пасады дырэктара Новасыбірскага тэатру Барыса Мездрыча і прызначыў на ягонае месца новага кіраўніка.

Спачатку меркавалася, што прычынай скандалу стала адна з дэкарацый да спэктаклю, на якой расьпяты Хрыстос намаляваны на фоне аголенай жанчыны. Гэтую дэкарацыю хутка замянілі чыстым белым аркушам. Аднак такі падыход не задаволіў мясцовыя праваслаўныя ўлады.

Новасыбірская эпархія Рускай праваслаўнай царквы зьвярнулася да міністра культуры з адкрытым лістом, у якім гаворыцца, што замена постэру справу не вырашае. Аўтары звароту патрабуюць альбо цалкам выключыць з опэры вобраз Ісуса Хрыста, альбо, калі гэта не будзе зроблена, «раз і назаўсёды» выключыць такі «твор» з рэпэртуару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG