Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барацьба з карупцыяй — «другая вайна» ва Ўкраіне


Чыноўнікаў ДСНС затрымалі падчас жывога эфіру
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:16 0:00
Наўпроставы лінк

Чыноўнікаў ДСНС затрымалі падчас жывога эфіру

Такую заяву зрабіў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША.

Злучаныя Штаты ўважліва назіраюць за буйным карупцыйным скандалам ва Ўкраіне, дзе губэрнатар-мільярдэр падаў у адстаўку, а кіраўнік Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях і яго намесьнік былі арыштаваныя.

У аўторак прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка запатрабаваў адстаўкі Ігара Каламойскага, уплывовага бізнэсмэна, які займае пасаду губэрнатара прамыслова разьвітай Днепрапятроўскай вобласьці. Скандал пачаўся на мінулым тыдні, калі Каламойскі накіраваў байцоў сваёй асабістай аховы ў офіс дзяржаўнай кампаніі-апэратара нафтаправодаў «Укрнафта», пасьля таго, як аднаго зь яго галоўных саюзьнікаў зьнялі з пасады кіраўніка гэтай кампаніі.

Цяпер улады чакаюць наступных крокаў Каламойскага, які пайшоў у адстаўку, і пакуль незразумела, як гэты скандал паўплывае на намаганьні, прыкладзеныя ўрадам Украіны да стабілізацыі сытуацыі ва ўсходніх абласьцях, якія пацярпелі ў выніку працяглага ўзброенага канфлікту паміж урадавымі войскамі і сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея.

«Мы вельмі спадзяемся, што ён зробіць тое, пра што казалі яго людзі, пасьля таго, як ён вырашыў сысьці ў адстаўку з пасады губэрнатара, — заставацца пасьпяховым і ляяльным сябрам украінскай дзелавой супольнасьці, — сказаў у сераду адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў Дзярждэпартамэнта. — Паглядзім, чым усё гэта скончыцца, але мы разьлічваем менавіта на гэта».

У сераду ўкраінскія праваахоўныя органы арыштавалі кіраўніка Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях Сяргея Бачкоўскага і яго намесьніка Васіля Стаецкага наўпрост падчас паказанай па тэлебачаньні нарады. Абодвум прад’яўленыя абвінавачваньні ў карупцыі.

Амэрыканскія афіцыйныя асобы адзначаюць, што гэтыя дзеяньні, накіраваныя супраць карупцыі, сьведчаць аб тым, што ўрад Украіны імкнецца рэфармаваць сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, дзе даўно ўжо ўкаранілася карупцыя.

І, вядома, пра гэта кажа ўся гэтая крызісная сытуацыя, зьвязаная з Каламойскім, і тое, якую ролю ён будзе граць

«Я думаю, мінулы год ахарактарызаваўся, перш за ўсё, тым, што ўкраінская грамадзянская супольнасьць вельмі актыўна і рашуча заклікае сваіх кіраўнікоў да адказу, заклікаючы да адзінства дэмакратычных сілаў у краіне і настойваючы на тым, што вяртаньне да мінулага, да эпохі Януковіча і да таго, што было да яго, проста непрымальнае. І, вядома, пра гэта кажа ўся гэтая крызісная сытуацыя, зьвязаная з Каламойскім, і тое, якую ролю ён будзе граць», — заявіла крыніца ў адміністрацыі.

Тым часам, ва Ўкраіне працягвае дзейнічаць нетрывалае перамір’е паміж урадавымі войскамі і сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея, на ўсходзе краіны. Хоць баявыя дзеяньні пацішэлі, бакі працягваюць абстрэльваць адзін аднаго з артылерыйскіх гармат амаль кожны дзень.

Як адзначыў прадстаўнік адміністрацыі ЗША, «Расея працягвае падліваць масла ў агонь канфлікту», і заявіў, што Масква ўяўляе найбольшую пагрозу для Ўкраіны, паведамляе Голас Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG