Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны прапануе адклікаць амбасадара Ўкраіны зь Менску


Ігар Гузь
Ігар Гузь

Ігар Гузь, дэпутат Вярхоўнай Рады з Валыні ад «Народнага фронту», заклікае МЗС і прэзыдэнта Парашэнку замяніць амбасадара Міхаіла Ежаля.

Ігар Гузь патрабуе адклікаць з пасады амбасадара Ўкраіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля, прызначанага яшчэ Януковічам.

Заява прагучала падчас Гадзіны пытаньняў да ўраду.

«Гэта менавіта той Ежаль, які быў міністрам абароны пры Януковічу, які разваліў тылавое забесьпячэньне ўкраінскай арміі, які рабіў усё магчымае, каб рэжым забойцы быў і трымаўся», — сказаў дэпутат, зьвяртаючыся да прысутнага на пасяджэньні парлямэнту прадстаўніка МЗС.

Гузь дадаў, што ўжо год Ежаль прадстаўляе інтарэсы Ўкраіны ў дзяржаве, якая зьяўляецца «ключавым гульцом у геапалітычнай барацьбе супраць рэжыму Пуціна. Я прашу тэрмінова міністра замежных спраў паставіць пытаньне аб звальненьні з займанай пасады спадара Ежаля і знайсьці патрыёта, які будзе адстойваць інтарэсы Ўкраіны ў Беларусі», — заявіў Гузь.

У адказ на гэта першы намесьнік міністра замежных спраў Украіны Натальля Галібарэнка адзначыла, што звальненьне і прызначэньне паслоў ажыцьцяўляецца ўказам прэзыдэнта:

«З боку Міністэрства замежных спраў была ўнесена адпаведная прапанова аб адклiканьнi дзейнага амбасадара Ежаля з дадзенай пасады», — паведамляе УНІАН.

Зварот Ігара Гузья
Зварот Ігара Гузья

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG