«Прыняцьце паправак у Закон Беларусі аб СМІ і блякаваньне шэрагу незалежных сайтаў паказвае, што вы, Аляксандр Рыгоравіч, паранаідальна баіцеся страціць уладу. Зьвязана гэта, натуральна, з праблемамі ў эканоміцы Беларусі, якія вы хочаце схаваць, закрыўшы для беларусаў доступ да апошніх незалежным СМІ. Перастаньце вар’яцець — ад блякіроўкі незалежных сайтаў беларусы лепш жыць ня стануць і ваш рэйтынг не перастане імкліва падаць. Не сьмяшыце суседзяў і разблякуйце сайты»- заявіў дэпутат. Пра гэта паведамляе прэсавая служба дэпутата Вярхоўнай рады Ігара Гузя.
Па стане на 9 гадзін раніцы 24 сьнежня былі заблякаваныя незалежныя сайты belaruspartizan.org, udf.by, gazetaby.com, onliner.by. Быў доступ да сайтаў сharter97.org, belapan.by, naviny.by, 21.by, zautra.by, якія былі заблякаваныя раней.
Праблемы з доступам да незалежных сайтаў пачаліся 19 сьнежня. На гэты момант улады афіцыйна пацьвердзілі толькі адключэньне onliner.by.
Праз сэрвіс www.svaboda2.net можна трапіць на заблякаваныя ў Беларусі сайты.