Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па справе аб забойстве Нямцова затрыманыя ўжо тры чалавекі


Шэсьце ў памяць Барыса Нямцова ў Маскве 1 сакавіка
Шэсьце ў памяць Барыса Нямцова ў Маскве 1 сакавіка

Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Поўдзень" паведаміў сакратар Савету бяспекі Інгушэціі Альберт Барахаеў.

«Паводле наяўнай інфармацыі затрыманы Заур Дадаеў, а таксама Анзор Губашаў і яго родны брат», — сказаў Барахаеў. Паводле яго слоў, браты Губашавы доўгі час жылі ў Маскве, а Дадаев служыў у Чачэнскай рэспубліцы.

Ён таксама адзначыў, што бацькоў затрыманых, якія пражываюць у станіцы Вазнясенская Малгабецкага раёну Інгушэціі, сёння выклікалі ў Савет бясьпекі рэспублікі. Зь імі правялі гутарку, падчас якой, у прыватнасці, маці Дадаева і Губашавых заявілі, што нічога ня ведаюць пра лёс сваіх сыноў і не вераць у датычнасьці іх да забойства Барыса Нямцова.

Паводле іх словах, ім сёньня паведамілі аб затрыманні Губашавых і Дадаева супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

«Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах таксама паведамляе, што трэцяга затрыманага — брата Анзора Губашава — завуць Шагід, і што цяпер у падмаскоўным доме Губашавых ідзе ператрус.

Раней паведамлялася, што 8 сакавіка раённы суд у Маскве мае прыняць рашэньне пра афіцыйныя абвінавачаньні і магчымы арышт падазраваных.

Апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў быў забіты чатырма стрэламі ў сьпіну ў цэнтры Масквы позна ўвечары 27 лютага.

Расейскі апазыцыянэр Ільля Яшын паведаміў, што перад сьмерцю Нямцоў рыхтаваў даклад з доказамі расейскай ваеннай прысутнасьці ва ўсходняй Украіне.

Яшын адзначыў, што адзіная поўная вэрсія дакладу захоўвалася на кампутары ў кватэры Нямцова. Пры гэтым жорсткі дыск кампутара пасьля гібелі палітыка забралі сьледчыя. Тым ня менш, паводле Яшына, усе сабраныя Нямцовым доказы захаваныя, і паплечнікі забітага палітыка паспрабуюць зь іх дапамогай аднавіць дакумэнт.

Расейскія сьледчыя агучылі некалькі вэрсій злачынства, але падрыхтаваны Нямцовым даклад у ліку магчымых матываў афіцыйна не фігураваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG